Грамадзянін Беларусі падазраецца ў збіванні масквічкі да смерці. 21.by

Грамадзянін Беларусі падазраецца ў збіванні масквічкі да смерці

03.09.2010 18:11 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі маскоўскай міліцыі 2 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у тым, што ён у жніўні да смерці збіў жыхарку Масквы, паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах расійскай сталіцы.

У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 4 арт. 111 (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула смерць пацярпелай) КК РФ, якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, цела 24-гадовай масквічкі знайшлі ў пачатку жніўня ў кватэры на Петразаводскай вуліцы. Экспертыза паказала, што яна памерла ад пабояў.

«У ходзе правядзення вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі на поўначы Масквы грамадзяніна Беларусі, які выкрыты ў тым, што ў перыяд з 23 ліпеня па 4 жніўня па месцы часовага пражывання перыядычна збіваў пацярпелую, ад чаго яна потым памерла», — сказаў суразмоўца расійскага агенцтва.

Ён дадаў, што падазроны знаходзіцца пад вартай.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі маскоўскай міліцыі 2 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у тым, што ён у жніўні да смерці збіў жыхарку Масквы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика