Грузіны бягуць у Еўропу праз Беларусь. 21.by

Грузіны бягуць у Еўропу праз Беларусь

18.10.2010 15:53 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі груп грамадзян Грузіі, якія спрабавалі парушыць беларуска-літоўскую мяжу, затрымалі за мінулыя пяць дзён лідскія памежнікі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, першая група нелегалаў папалася 13 кастрычніка ў населеным пункце Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Тады разам з парушальнікамі мяжы былі затрыманыя і два праваднікі з ліку мясцовых жыхароў. Праз два дні тут жа паспрабавалі нелегальна перайсці мяжу яшчэ двое грузін — на гэты раз самастойна.

Мінулай ноччу абвінавачанне ў замаху на парушэнне дзяржмяжы памежнікі прад’явілі яшчэ двум каўказцам. На гэты раз нелегальныя мігранты паспрабавалі фарсіраваць беларуска-літоўскую мяжу на ўчастку пагранічнага паста «Канвелішкі». Пераадолець перашкоду, што з’явілася на іх шляху, у выглядзе інжынерных загароджаў яны вырашылі з дапамогай падкопу. Убачыўшы трывожную групу, парушальнікі, кінуўшы асабістыя рэчы, паспрабавалі ўцячы ў лесапаласу. Аднак неўзабаве былі затрыманыя пры дапамозе кінолага за 10 метраў ад лініі мяжы.

Усе шасцёра спашукальнікаў прыстанішча ў Еўропе сваё дачыненне да замаху на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы адмаўляць не сталі. Ім пагражае грашовы штраф у памеры 20 базавых велічынь, дэпартацыя на радзіму і забарона ўязджаць у Беларусь на працягу трох гадоў. Іх саўдзельнікі панясуць адказнасць за арганізацыі незаконнай міграцыі.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі груп грамадзян Грузіі, якія спрабавалі парушыць беларуска-літоўскую мяжу, затрымалі за мінулыя пяць дзён лідскія памежнікі. Як паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика