Фацінскі маньяк асуджаны на. 21.by

Фацінскі маньяк асуджаны на

08.11.2010 10:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 лістапада калегія Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуд па справе аб нашумелым забойстве дзвюх жанчын.

Як паведамлялася, сёлета 23 сакавіка ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве знайшлі расчлянёнае жаночае цела, а праз некалькі дзён, 31 сакавіка, — яшчэ адно. Чуткі пра маньяка трымалі ўвесь горад у напружанні, аднак міліцыя ўжо 14 красавіка арыштавала мужчыну, які падазраваўся ў жудасным злачынстве.

Мужчына нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем і жыў замкнёна ў кватэры, дзе за няплату адключылі газ і электрычнасць. Яго ахвярамі сталі дзве жанчыны, 35 і 40 гадоў, якія разам з забойцам пілі спіртныя напоі, а потым пасварыліся.

— Я ўсведамляю сваю віну і гатовы несці пакаранне, — сказаў у апошнім слове на судзе 39-гадовы Мікалай Цімашэнка.

— Можна гаварыць доўга і пафасна, але — навошта? Я чакаю вашага канчатковага рашэння. Як вырашыце — так і будзе.

Следства па справе доўжылася паўгода, а суд — два працоўныя тыдні. Падсуднага прызналі вінаватым у наўмысным забойстве чалавека і забойстве, учыненым зноў. Судовая калегія вынесла рашэнне пакараць забойцу пажыццёвым зняволеннем. Яго будуць утрымліваць у калоніі асаблівага рэжыму і да таго ж прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд можна абскардзіць на працягу 10 дзён, аднак адвакат Андрэй Грыбкоў не стаў даваць пэўны каментар на гэты конт.

Падзяліцца навіной: 
Ілона Іванова, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лістапада калегія Магілёўскага абласнога суда вынесла прысуд па справе аб нашумелым забойстве дзвюх жанчын. Як паведамлялася, сёлета 23 сакавіка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика