Перад візітам Лукашэнкі ў ПВТ знайшлі труп невядомага
19.11.2010 13:41
—
ЧП
|
Труп невядомага мужчыны ва ўзросце 35–40 гадоў быў знойдзены раніцай 18 лістапада ў раёне Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Гэта адбылося за некалькі гадзін да наведвання Адміністрацыі ПВТ прэзідэнтам. Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, цела знаходзілася за 100 метраў ад дома № 2 па вуліцы Купрэвіча на трэцім паверсе дома, які будуецца. Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці пры аглядзе трупа не знойдзена. Асоба і прычына смерці мужчыны ўстанаўліваюцца. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Труп невядомага мужчыны ва ўзросце 35–40 гадоў быў знойдзены раніцай 18 лістапада ў раёне Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Гэта адбылося за некалькі гадзін...
|
|