«Яна нізка нахіліла галаву — і раптам адбыўся стрэл»
25.11.2010 13:42
—
ЧП
|
Былы ўчастковы інспектар Рагачоўскага РАУС, які абвінавачваецца ў забойстве 22-гадовай дзяўчыны, на судзе часткова прызнаў сваю віну. Яму выстаўлена абвінавачанне на падставе п. 13 ч. 2 арт. 139 КК (забойства з хуліганскіх меркаванняў). Першапачаткова гаворка ішла пра замах на забойства (ч. 1 арт. 14 і арт. 139 КК), бо на момант распачынання крымінальнай справы дзяўчына была жывая. Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, матываў забіваць дзяўчыну ў абвінавачанага не было, таму забойства кваліфікавана як "з хуліганскіх меркаванняў". Дзяржаўны абвінаваўца заявіў на судзе, што міліцыянер учыніў забойства. Абвінавачаны прызнаў, што "дапусціў парушэнне правілаў нашэння, захоўвання і выкарыстання зброі, што ў выніку пацягнула смерць чалавека". Ён дадаў, што ў яго не было намеру забіваць дзяўчыну. Былы міліцыянер растлумачыў, што ў вечар трагедыі ён з калегамі быў п"яны. Калі ён з кампаніяй сядзеў у машыне і шукаў табельную зброю, пацярпелая выказала меркаванне, што ў яго не сапраўдны пісталет.І нібыта каб пераканаць яе ў зваротным, ён паспрабаваў перадаць пісталет дзяўчыне. Пры гэтым яна нізка нахіліла галаву да зброі, і раптам адбыўся стрэл.Якім чынам гэта здарылася, міліцыянер растлумачыць не змог. Бацькі забітай, якія выступаюць на судзе пацярпелымі, падалі іскавую заяву на пакрыццё расходаў на пахаванне дачкі, юрыдычныя паслугі і матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў 150 млн. рублёў. Трагедыя здарылася 6 ліпеня 2010 года. У 23.00 участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую жыхарку вёскі Журавічы. Яна атрымала сляпое агнястрэльнае раненне галавы. Праз 10 дзён дзяўчына памерла ў аддзяленні рэанімацыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рагачоўскі міліцыянер, які абвінавачваецца ў забойстве дзяўчыны, не змог патлумачыць суду, як адбыўся выстрал. |
|