Аўтамабіль забіў жанчыну ў сельскай краме. 21.by

Аўтамабіль забіў жанчыну ў сельскай краме

08.12.2010 11:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

56-гадовая жыхарка Маладзечна загінула 6 снежня ў выніку недарэчнага дарожна-транспартнага здарэння.

У вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна прыкладна ў 15.30 пенсіянерка знаходзілася ў гандлёвым кіёску на вуліцы Цэнтральнай. У гэты момант у будынак урэзаўся грузавік Маладзечанскага аграсэрвісу «ГАЗ-5204», якім кіраваў 49-гадовы вадзіцель. Ён не справіўся з кіраваннем, выконваючы правы паварот. У выніку ДТЗ пакупніца загінула, а прадаўцу была аказана дапамога без шпіталізацыі. Распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
56-гадовая жыхарка Маладзечна загінула 6 снежня ў выніку недарэчнага дарожна-транспартнага здарэння. У вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна прыкладна ў 15.30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика