Пад Шкловам сутыкнуліся легкавушка і аўтобус
14.12.2010
—
ЧП
|
12 снежня ўвечары паблізу горада Шклова адбылася аўтааварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы. Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, аўтамабіль "Хундай Лантра" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам "Мерседэс-Бэнц". У выніку іншамарка пераўтварылася ў кучу пакарабачанага металу. 24-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля і 27-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ аднаго 27-гадовага пасажыра вымалі з аўтамабіля выратавальнікі МНС. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і пераломы і ў стане траўматычнага шоку шпіталізаваны. Цяпер ён у рэанімацыі і ўсё яшчэ беспрытомны. Вадзіцелі і пасажыры аўтобуса не пацярпелі. Увогуле за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці атрымалі траўмы ў ДТЗ 6 чалавек. У суботу ўначы ў Магілёўскім раёне паблізу станцыі Палыкавіцкія хутары 34-гадовы жыхар Шклова не справіўся з кіраваннем аўтамабілем "Міцубісі Мантэра": ён з'ехаў у кювет і ударыўся ў прыдарожнае дрэва. Вадзіцель у выніку аварыі не пацярпеў, а дзве яго пасажыркі, шклаўчанкі 24 і 26 гадоў, з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 снежня ўвечары паблізу горада Шклова адбылася аўтааварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы. Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі і...
|
|