Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”. 21.by

Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”

27.12.2010 10:29 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”

Еўрапейскае радыё для Беларусі Увечары 22 снежня ў заказніку “Выганашчанскае” быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра “Аховы птушак Бацькаўшчыны”. Трагедыя здарылася недалёка ад вёскі Выганашчы, што ў Івацэвіцкім раёне, на тэрыторыі аднайменнага заказніка рэспубліканскага значэння.

Трое супрацоўнікаў рабілі абход тэрыторыі, калі пачулі стрэл. Спачатку яны пабачылі аўто без нумароў, а пасля незнаёмага чалавека. На патрабаванне паказаць дакументы незнаёмец ва ўпор стрэліў у Мікалая Вераб’я, прастрэліўшы яму калені абедзвюх ног і адтрэліўшы вялікі палец. З цяжкімі раненнямі фатографа адвезлі ў Івацэвічы. У панядзелак яго мусяць перавезці ў Мінск у НДІ траўматалогіі.

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы праваахоўнымі органамі. Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі, паведамляе сайт birds-photo.com
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 22 снежня ў заказніку “Выганашчанскае” быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра “Аховы птушак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика