У ЗША расстралялі кангрэсвумэн
10.01.2011 00:00
—
ЧП
|
У скандал замяшана Сара Пэйлін — патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў.
Узброены злачынца адкрыў стральбу ў суботу, 8 студзеня, у амерыканскім горадзе Тусон (штат Арызона), дзе праходзіла публічнае мерапрыемства з удзелам кангрэсвумэн Габрыэль Гіфардс. Злачынца без папярэджання адкрыў агонь з паўаўтаматычнага пісталета, наблізіўшыся да Гіфардс ззаду. Першая куля трапіла кангрэсвумэн у галаву. Злачынца страляў у тых, хто сабраўся на выступ палітыка, пакуль яго не павалілі і не скруцілі двое смелых людзей. Кулі зачапілі 19 чалавек. Шасцёра з іх загінулі, уключаючы Палітык застаецца жывой, хоць і ў цяжкім стане. Палітык праводзіла сустрэчу са сваімі прыхільнікамі. Гіфардс, сяброўка Дэмакратычнай партыі, прадстаўляе ў Кангрэсе штат Арызона з 2007 года. «У нас яшчэ няма адказаў на ўсе пытанні, — заявіў прэзідэнт Абама. — Але мы ведаем, што такі бессэнсоўны і жудасны акт гвалту не павінен мець месца ў нашым вольным грамадстве». Страляў «разумны, але душэўна не зусім здаровы» чалавек, удакладніў шэрыф Арызоны. Ён не назваў па імені злачынца, але, па наяўных звестках, ім быў Кангрэсвумэн жанатая з Маркам Келі — астранаўтам і капітанам марской авіяцыі — у красавіку ён павінен узначаліць апошнюю місію шатла Endeavour. Ён знаходзіўся ў Х’юстане ў рамках падрыхтоўкі да палёту, але пасля весткі аб раненні жонкі прыляцеў у Арызону. Яго У скандал аказалася ўцягнутая і Пэйлін яшчэ ў сакавіку мінулага года вывесіла на сваёй старонцы мапу ЗША, у якой у выглядзе мішэняў былі пазначаныя тыя акругі, у якіх, як лічыла былы губернатар Аляскі, рэспубліканцы павінны былі «ліквідаваць» дэмакратаў. У ліку «мішэняў» значылася і Гифардс. «Мы асаблівую ўвагу звяртаем на тых членаў палаты прадстаўнікоў, хто галасаваў у падтрымку рэформы аховы здароўя Барака Абамы і прадстаўляюць акругі, якія падтрымалі нас з сенатарам Джонам Макейнам падчас перадвыбарчай кампаніі 2008 года», — напісала Пэйлін ў каментары да карты. Калі жаданне Пэйлін рэалізавалася літаральна і настолькі трагічна, ёй прыйшлося прыбраць мапу з сайта. «Я выказваю глыбокія спачуванні сям’і Гіфардс і іншым ахвярам трагедыі ў Арызоне. Тод (муж Сары Пэйлін) і ўся мая сям’я моляцца за ахвяры і іх сем’і, а таксама за мір і справядлівасць», — гаворыцца ў заяве Заява не перашкодзіла шматлікім чытачам Пэйлін пакінуць каментары, якія вінавацяць яе ў пад"юджванні да гвалту. На гэтым сумныя супадзенні не сканчаюцца. Гіфардс у свой час адрэагавала на карту Пэйлін, сказаўшы: «Калі людзі робяць такія рэчы, яны павінны ўсведамляць наступствы». Ёсць і яшчэ адно супадзенне. Сама Гіфардс вядомая тым, што на працягу ўсёй сваёй палітычнай біяграфіі з’яўлялася заўзятым змагаром права амерыканцаў на нашэнне зброі. Яна не раз прызнавалася ў тым, што сама валодае зброяй. Многія эксперты лічаць, што менавіта з прычыны традыцыйнага права амерыканцаў на валоданне прыватнай зброяй узровень забойстваў у гэтай краіне адзін з найвышэйшых у свеце, прычым часта здараюцца менавіта такія масавыя публічныя забойствы. Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У скандал замяшана Сара Пэйлін — патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў. |
|