Загарэўся старэнькі "Рэкорд". 21.by

Загарэўся старэнькі "Рэкорд"

05.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра пажар у кватэры па вуліцы Зялёнай у Слоніме выратавальнікам паведаміў мінак: ён заўважыў дым, што ішоў з вокнаў.

Па прыбыцці на месца падчас разведкі пажарныя-выратавальнікі ў адным з пакояў знайшлі пажылую гаспадыню. З дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" яна была шпіталізаваная. Як потым высветлілася, жанчына амаль увесь час бавіла перад тэлевізарам. Старэнькі трыццацігадовы "Рэкорд" у нейкі момант не вытрымаў нагрузкі і загарэўся.

Гаспадыня сама спрабавала яго тушыць, аднак агонь пачаў распаўсюджвацца па кватэры. Імкнучыся выратаваць сваё небагатае дабро, пенсіянерка засталася ў задымленым памяшканні да прыезду выратавальнікаў. Выходзіць, каб не той мінак, яшчэ невядома, чым бы магло скончыцца гэтае здарэнне.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Браў усё...

У в. Крывошын (Ляхавіцкі раён) невядомы ноччу адключыў сігналізацыю ў мясцовай краме, затым выламаў дзверы і браў усё, што пад руку трапіла: абутак, бялізну, цыгарэты, прадукты...

Злодзея, які вынес тавару на 4 млн рублёў, шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пажар у кватэры па вуліцы Зялёнай у Слоніме выратавальнікам паведаміў мінак: ён заўважыў дым, што ішоў з вокнаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика