Рабаўнік напаў на ўдачлівага гульца. 21.by

Рабаўнік напаў на ўдачлівага гульца

08.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17-гадовы падлетак падпільнаваў кліента казіно і сілай забраў у яго выйгрыш

У Мінску ахвярай нападу стаў 28-гадовы мужчына, які вяртаўся дадому з казіно ў "плюсе": выйграў ён каля 1,5 мільёна рублёў. Паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, невядомы падсцярог шчасліўчыка ў пад'ездзе дома па вуліцы Лынькова, ударыў яго па спіне, забраў грошы і знік.

ператыўнікі пабывалі ў казіно і з дапамогай аховы ўстанавілі прыметы падазронага. Апошні, дарэчы, праз некалькі дзён зноў "засвяціўся" ў ігорнай установе: яго апазнала дзяўчына-бармэн, пасля чаго зламысніка затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі і перадалі праваахоўнікам. Як высветлілася, 17-гадовы затрыманы ішоў па пятах за ўдачлівым гульцом, які да таго ж быў "пад градусам", ад самога казіно, а як толькі з'явіўся шанц адабраць выйграныя грошы, напаў на чалавека.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-гадовы падлетак падпільнаваў кліента казіно і сілай забраў у яго выйгрыш У Мінску ахвярай нападу стаў 28-гадовы мужчына, які вяртаўся дадому з казіно ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика