Сумяшчаў дабрачыннасць з вярбоўкай дзяцей. 21.by

Сумяшчаў дабрачыннасць з вярбоўкай дзяцей

11.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі дапамаглі калегам з Украіны спыніць дзялкоў, якія мелі дачыненне да вырабу і распаўсюджвання праз інтэрнэт дзіцячай парнаграфіі.

Адразу зазначым, што ні сярод злачынцаў, якія займаліся брудным бізнэсам, ні сярод пацярпелых дзяцей грамадзян нашай рэспублікі не было. Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, для сваёй дзейнасці злачынцы выкарысталі сацыяльную сетку. Беларускія праваахоўнікі, якія правяралі аператыўную інфармацыю, заўважылі карыстальніка з уліковым запісам "Аляксей Юр'еў". На яго інтэрнэт-старонцы была аб'ява пра тое, што дзялок гатовы прадаставіць хлопчыкаў 12-17 гадоў для ўдзелу ў здымках парнаграфічнага характару. Тут жа былі кантакты для заказаў — як высветлілася, украінскія. Супрацоўнікі беларускай міліцыі прадоўжылі праверку, каб зняць усе пытанні наконт удзелу ў гэтай заганнай справе нашых суайчыннікаў. А ў хуткім часе праваахоўнікі высветлілі, што пад вышэйзгаданым псеўданімам хаваецца жыхар украінскага горада Нікалаеў, які быў дырэктарам аднаго з дзіцячых дабрачынных фондаў. Мужчына пад прыкрыццём законнай прадпрымальніцкай дзейнасці вербаваў хлопчыкаў для вырабу відэа і фота з іх удзелам. Усе матэрыялы беларускія міліцыянеры перадалі калегам з Украіны, якія пазней затрымалі і двух саўдзельнікаў "бізнэсмена" — святара адной з рэлігійных сект і беспрацоўнага. На гэты момант устаноўлены асобы ўжо 19 дзяцей, якія сталі ахвярамі зламыснікаў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі дапамаглі калегам з Украіны спыніць дзялкоў, якія мелі дачыненне да вырабу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика