500 літраў брагі і 3 самагонныя апараты
18.02.2011
—
ЧП
|
выяўлена на працягу сутак у лясах Петрыкаўскага раёна, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Позна ўвечары ля вёскі Брынёў супрацоўнікі міліцыі знайшлі і знішчылі 120 літраў брагі і самагонны апарат, а на наступны дзень ля вёсак Конкавічы і Клясаў знойдзена яшчэ два месцы, дзе варыўся самагон і захоўвалася 385 літраў брагі. Такім чынам Гомельшчына ўдзельнічае ў акцыі МУС Рэспублікі Беларусь "П'янству — не!", якая тычыцца прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, што ўчыняюцца на глебе ўжывання спіртных напояў. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выяўлена на працягу сутак у лясах Петрыкаўскага раёна, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Позна ўвечары ля вёскі Брынёў супрацоўнікі міліцыі... |
|