Выратаваў апавяшчальнік... з суседняй кватэры. 21.by

Выратаваў апавяшчальнік... з суседняй кватэры

19.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры, размешчанай на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па вуліцы Галадзеда. Тэлефанавалі самі жыльцы шматпавярхоўкі.

Аднак прыбыўшае падраздзяленне ніякіх знешніх прыкмет пажару не назірала (вокны кватэры выходзілі на супрацьлеглы бок дома). І толькі падчас разведкі было выяўлена загаранне хатняй маёмасці ў аднапакаёвай кватэры. З яе з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" ў стане алкагольнага ап'янення былі выратаваны гаспадар жылля 1958 года нараджэння, непрацуючы грамадзянін і грамадзянка 1954 года нараджэння, пенсіянерка. Яны былі дастаўленыя ў бальніцу хуткай дапамогі.

Высветлілася, што гэтая кватэра была абсталяваная пажарным апавяшчальнікам, які яшчэ ў 2008 годзе ўстанавіў ЖЭС-39. Аднак ён не спрацаваў па прычыне адсутнасці элемента сілкавання. На шчасце, суседзі аказаліся больш адказнымі людзьмі і свой апавяшчальнік утрымлівалі ў належным парадку. Гэта і дазволіла ім даведацца пра пажар у іншай кватэры і папярэдзіць магчымыя чалавечыя ахвяры.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры, размешчанай на першым паверсе дзевяціпавярховага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика