Шантаж як спосаб існавання. 21.by

Шантаж як спосаб існавання

02.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як высветлілася падчас расследавання крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да сацыяльнага работніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рагачоўскага райвыканкама, ён неаднойчы займаўся шантажом з карыслівымі мэтамі. Акрамя дырэктара Рагачоўскай ДЮСШ-1 ("Звязда" за 1.03.2011), аб'ектам яго пільнай увагі стала прадавец мясцовай крамы "Альтаір". 58-гадовы грамадзянін пабачыў у гандлёвай кропцы пратэрмінаваны тавар і стаў патрабаваць ад жанчыны кампенсацыі за тое, што ён не паведаміць аб гэтым куды трэба. Маладая жанчына спужалася і аддала яму прадуктаў харчавання на суму ў 20 тысяч рублёў. Наступныя выпадкі вымагальніцтва арыгінальнымі спосабамі мужчына ўспамінае ўжо пад вартай, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Ірына АСТАШКЕВІЧ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлілася падчас расследавання крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да сацыяльнага работніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика