Заглянуў да "невядомай"
24.03.2011
—
ЧП
|
У міліцыю звярнуўся 50-гадовы жыхар в. Семігосцічы (Столінскі раён) і паскардзіўся, што невядомы з кішэні яго штаноў выкраў паўмільёна рублёў. Аператыўнікі пачалі шукаць невядомага і выйшлі на 30-гадовую мясцовую жыхарку, у хаце якой пацярпелы, напэўна, быў у тых штанах. Следства разбярэцца ў далікатнай сітуацыі. Прас на жывотЖыхарка в. Радастава (Драгічынскі раён) апынулася ў бальніцы са шматлікімі траўмамі (пераломамі рабрын, пашкоджаным лёгкім, апёкамі). Міліцыя правяла следства, і было ўстаноўлена, што з пенсіянеркай расправіўся муж, які не толькі збіваў жанчыну рукамі і нагамі, а яшчэ і здзекаваўся — прыкладваў да жывата жонкі гарачы прас. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. Ганца затрымалі з дакументамі мігрантаўГрамадзянін Узбекістана звярнуўся да гомельскіх памежнікаў, каб праставіць у дакументах людзей, якіх фактычна ў пункце пропуску не было, адзнакі штампа-даціроўшчыка аб перасячэнні імі дзяржаўнай мяжы Беларусі, а таксама выдаць на імя гэтых асоб міграцыйныя карты. Справа ў тым, што час знаходжання замежных грамадзян у Расіі абмежаваны, і, каб легальна знаходзіцца на яе тэрыторыі, неабходна выязджаць і зноў уязджаць у краіну. Калі мужчыне растлумачылі незаконнасць такіх дзеянняў, ён ад сваіх намераў не адмовіўся і паспрабаваў падкупіць памежніка — прапанаваў яму 3 тысячы расійскіх рублёў. Як расказалі ў прэс-службе гомельскай памежнай групы, у выніку грамадзяніна затрымалі, супраць яго заведзены крымінальныя справы па прыкметах замаху на дачу хабару і падбухторванне да парушэння правілаў нясення памежнай службы. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У міліцыю звярнуўся 50-гадовы жыхар в. Семігосцічы (Столінскі раён) і паскардзіўся, што невядомы з кішэні яго штаноў выкраў паўмільёна рублёў.
|
|