Выцягнуў з кішэні больш за 21 млн
05.04.2011
—
ЧП
|
Добра "пажартаваў" 1 красавіка падчас застолля на дачы з гаспадара яго знаёмы: з кішэні курткі ў першага знікла буйная сума грошай. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, мужчыны бавілі час у дачным доме ў вёсцы Забалоцце, што ў Пухавіцкім раёне. У пэўны момант гаспадар дома, 35-гадовы сталічны жыхар, выявіў, што з кішэні яго курткі знікла 4 500 долараў ЗША і 71 тысяча 300 расійскіх рублёў. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю і выказаў падазрэнне, што грошы маглі "прыліпнуць" да рук другога бяседніка, 48-гадовага мінчаніна. На шчасце ўладальніка буйной сумы, праваахоўнікі адшукалі зніклае багацце і канфіскавалі. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра "пажартаваў" 1 красавіка падчас застолля на дачы з гаспадара яго знаёмы: з кішэні курткі ў першага знікла буйная сума грошай.
|
|