"Спецыялізацыя" зламысніц — пенсіянеры. 21.by

"Спецыялізацыя" зламысніц — пенсіянеры

09.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску затрыманая група цыганак з Талачынскага раёна, якая "давала гастролі" ў сталіцы.

Ахвярамі падазроных, паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Уладзіміра Кухарчыка, станавіліся ў асноўным старыя. У кватэру да апошніх зламысніцы заходзілі пад выглядам работнікаў сацыяльных службаў. Трапіўшы ў чужое жыллё яны "працавалі" па ўжо добра вядомаму сцэнарыю: паўль адна з іх адцягвала ўвагу гаспадара, іншыя выносілі каштоўныя рэчы. Акрамя таго, "гастралёршы" пранікалі ў незачыненыя кватэры і кралі адтуль усё каштоўнае. Падчас аднаго з такіх "візітаў" зламысніц і затрымалі з доказамі віны. Гаспадар кватэры, якога яны выбралі на ролю чарговай ахвяры, пачуў у калідоры шорах, выйшаў паглядзець, што адбываецца, і, не марудзячы, выклікаў міліцыю.

Ігар ГРЫШЫН.

Рабаўнік банка затрыманы

Месяц таму у адно з аддзяленняў "Беларусбанка" ў Пружанах зайшоў чалавек у масцы і пад пагрозай пісталета забраў усю наяўнасць на суму каля 20 мільёнаў рублёў. Пра той выпадак наша газета паведамляла. І вось з'явілася інфармацыя, што супрацоўнікі Пружанскага РАУС затрымалі маладога чалавека, што падазраецца ў злачынстве. Ён паспрабаваў паўтарыць рабаванне ў вёсцы Слабудка Пружанскага раёна 1 красавіка. Зайшоў у аддзяленне банка ў цёмных акулярах, твар прыкрываў шалікам. Але касір паспела схавацца ў падсобку, там замкнулася і пазваніла ў міліцыю. Зламыснік паспяшаўся пакінуць памяшканне, ды знайшліся сведкі, якія бачылі, на якой машыне ён уцякаў. Хутка яго вылічылі. Рабаўніком аказаўся 21-гадовы жыхар Кобрына.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрыманая група цыганак з Талачынскага раёна, якая "давала гастролі" ў сталіцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика