Пайшлі па следзе
22.04.2011
—
ЧП
|
Пінскія памежнікі выйшлі на след матацыкла, які вёў з Украіны, і пайшлі па ім. Прыкладна за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы знайшлі матацыкл "ІЖ" з каляскай, але без нумароў. Непадалёку ляжала 40 свежаспілаваных бярвёнаў. Вядзецца вышук асоб, якія гэта зрабілі. НазапасіўСупрацоўнікі міліцыі і КДБ зазірнулі ў гараж кіроўцы прыватнага прадпрыемства з в. Відомля (Камянецкі раён) і знайшлі там 2 пісталеты-кулямёты "ППМ", карабін "СВТ", карабін "Мосіна", 2 вінтоўкі Мосіна, карабін "Маўзер", вінтоўку "Маўзер", дула мінамёта і процітанкавага ружжа, 3 гранаты, 261 патрон, 7 штыкоў-нажоў. Уся зброя і боепрыпасы часоў мінулай вайны. Вядзецца праверка. Сымон Свістуновіч. 77-гадовая бабуля выдала 49 патронаўУ Віцебску падчас правядзення аперацыі "Арсенал" 77-гадовая бабуля выклікала міліцыю і добраахвотна выдала ажно 49 патронаў калібру 5,6 міліметра. Як высветлілася, патроны належалі яе мужу 1936 года нараджэння, які памёр. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Студэнта пакрыўдзіць можа кожны?У віцебскага студэнта з пакоя ў інтэрнаце скралі 100 долараў і прадукты харчавання. Каб увайсці ў пакой, узламалі дзвярныя запоры. Студэнт універсітэта паведаміў пра крадзеж у міліцыю. Высветлілася, што ежу і валюту скрала 20-гадовая беспрацоўная, раней судзімая мясцовая жыхарка. Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пінскія памежнікі выйшлі на след матацыкла, які вёў з Украіны, і пайшлі па ім. Прыкладна за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы знайшлі матацыкл "ІЖ" з каляскай, але без...
|
|