Арсенал у спадчыну. 21.by

Арсенал у спадчыну

23.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 красавіка — дзень нараджэння і дзень смерці

Малады чалавек загінуў у аўтааварыі ў сваё 21-годдзе.

Каля 23 гадзін ў горадзе Чэрыкаве на вуліцы Ленінскай 20-гадовы вадзіцель страціў кантроль над аўтамабілем "Аўдзі А6", з'ехаў у кювет і ўдарыўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі пасажыр, які якраз адзначаў свой дзень нараджэння, атрымаў смяротную траўму. Паводле папярэдняй інфармацыі Магілёўскай ДАІ, прычынай аварыі стаў няправільны выбар бяспечнай хуткасці.

Ілона Іванова. Фота Магілёўскай ДАІ

Арсенал у спадчыну

Прыбрацца да Вялікадня вырашыла жыхарка Гомеля. З гэтай нагоды яна нарэшце наведала гарышча прыватнага дома, які належаў яе сям'і напалам з забітым 8 гадоў таму братам. Апошні, былы афіцэр хімічных войскаў расійскай арміі, не дазваляў ёй лазіць на гарышча. Толькі цяпер жанчына зразумела, чаму. Тое, што яна пабачыла, прымусіла адразу ж звярнуцца да праваахоўнікаў. Як расказаў следчы Навабеліцкага РАУС Яўген Гурыновіч, міліцыянеры былі ўражаныя знаходкай не менш. На гарышчы захоўваліся сучасныя зброя і боепрыпасы, колькасць якіх складае больш за 800 штук: стрэльбы пнеўматычныя і паляўнічыя, пісталеты і гранаты, патроны і шашкі самых розных узораў і прызначэння, безліч патронаў і нават дзве радыёстанцыі.

Не ўсё разлічылі?

Чатыры ахоўнікі адной з крамаў вядомай гандлёвай сеткі не вытрымалі спакусы знаходжання побач з матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Маладыя людзі ад 20 да 30 гадоў дамовіліся паміж сабой, як з крамы, што знаходзіцца на праспекце Касманаўтаў у Гомелі, выкрасці тавары. Пасля закрыцця ў 23.00 адзін з іх адцягваў увагу супрацоўнікаў, другі "паклапаціўся", каб не працавала сігналізацыя і камеры відэаназірання, астатнія падрыхтавалі машыну, каб хутка вывезці накрадзенае. Як расказаў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Чыгуначнага аддзела ўнутраных спраў Віктар Янкоўскі, план знаходлівых усё ж сарваўся. У момант, калі ахоўнік крамы цягнуў з гандлёвай залы ў загружаную спіртным машыну апошнюю скрыню з півам, прыехалі супрацоўнікі падраздзялення "Ахова". І ўзялі грамадзян "цёпленькімі" на месцы злачынства.

Недапрацавалі...

Пагрузчыкам пад кіраваннем 43-гадовага рабочага смяротна траўмавана кіраўнік аднаго з падраздзяленняў буйнога гомельскага прадпрыемства. 55-гадовая жанчына ў момант трагедыі знаходзілася ў пераходзе паміж двума цэхамі.

У Добрушы са свайго працоўнага месца на папяровай фабрыцы з цяжкай механічнай траўмай правай рукі дастаўлены ў бальніцу машыніст. 33-гадовы мужчына атрымаў траўму, выконваючы работу па абслугоўванні прэса.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Адабрала банкаўскія карткі

У Віцебску ўвечары на вуліцы дзяўчына вырвала з рук жанчыны сумачку, у якой былі дзве банкаўскія карткі, грошы, парасон, касметыка. Скрадзенае 46-гадовая пацярпелая ацаніла на суму больш за 1,2 мільёна рублёў. Па яе званку па тэлефоне "102" на месца здарэння аператыўна прыехалі міліцыянеры і затрымалі зладзейку. Высветлілася, што ёй усяго 19 гадоў, беспрацоўная. Скрадзенае канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыбрацца да Вялікадня вырашыла жыхарка Гомеля. З гэтай нагоды яна нарэшце наведала гарышча прыватнага дома, які належаў яе сям'і напалам з забітым 8 гадоў таму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика