Пагрузчык зваліўся... у ліфтавую шахту
06.05.2011
—
ЧП
|
Пра здарэнне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведамілі самі работнікі гандлёвага вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі холадакамбінат № 2": франтальны пагрузчык упаў у ліфтавую шахту, заціснула руку чалавека. Падчас разбору было ўстаноўлена, што пры правядзенні работ па перасоўванні грузаў у вестыбюлі склада гатовай прадукцыі будынка тэхналагічнага корпуса франтальны пагрузчык пашкодзіў дзверы ліфта і ўпаў з вышыні другога паверха на дах грузавога ліфта. У выніку паміж унутранай абшыўкай і корпусам кабіны заціснула правую руку вадзіцеля пагрузчыка. З дапамогай гідраўлічнага інструмента работнікі МНС выратавалі чалавека з "палону". Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён быў адпушчаны для амбулаторнага лячэння па месцы жыхарства. Як мяркуецца, прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць вадзіцеля пагрузчыка. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра здарэнне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведамілі самі работнікі гандлёвага вытворчага камунальнага ўнітарнага...
|
|