І памяць на металалом
06.05.2011
—
ЧП
|
100 метраў ланцугоў для транспартавання цэглы і 81 падвеска былі выкрадзены з канвеера на тэрыторыі Стрэшынскага філіяла Жлобінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. На абсталяванне спакусіліся мясцовыя жыхары, аднаму з якіх 18 гадоў, другому — 21. Прадаць металічныя вырабы яны не паспелі. А вось зладзеяў, якія знялі два металічныя помнікі на Рандоўскіх могілках пад Гомелем, пакуль не знайшлі — як і выкрадзенае. Дарэчы, цікавым для шукальнікаў металу аказаўся і кантэйнер для смецця на могілках ля вёскі Вялікі Лес Жлобінскага раёна. А ўвагу двух жыхароў Рэчыцы прыцягнулі 73 металічныя трубы з дэкаратыўнай эстакады трох'ярусных флагштокаў — грамадзяне змаглі іх паступова адламаць. Не змог выстаяць перад спакусай лёгкага ўзбагачэння і супрацоўнік ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна. Ён выкраў 130 чыгунных рашотак з тэрыторыі, якую павінен быў ахоўваць. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
100 метраў ланцугоў для транспартавання цэглы і 81 падвеска былі выкрадзены з канвеера на тэрыторыі Стрэшынскага філіяла Жлобінскага камбіната будаўнічых...
|
|