Мяса не валяецца
11.05.2011
—
ЧП
|
Каля в. Тамашоўка (Брэсцкі раён) у памежнай паласе былі затрыманы мясцовыя жыхары, якія не мелі дазволу на паляванне. Калі зрабілі агляд іх аўтамашын, то ў адным знайшлі 17 туш жывёл. Кіроўца заявіў, што мяса знайшоў у лесе. У гэты ж дзень на аўтадарозе Маларыта—Кобрын была затрымана аўтамашына грамадзяніна Украіны, які перавозіў 23 тушы агульнай вагой 830 кг. Мужчына растлумачыў, што мяса ён павінен быў даставіць за ўзнагароду з п. Мухавец у Баранавічы. Тушы канфіскавалі. Сымон Свістуновіч.
Выбрыкі акрабата Кандыдат у майстры спорту па акрабатыцы адточваў навыкі на чужых аўтамабілях Вяртаючыся дадому пасля праведзенага ў кампаніі сяброў вечара, паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, 19-гадовы нецвярозы мінчанін вырашыў прадэманстраваць майстар-клас на дваровай аўтастаянцы: для акрабатычных скокаў ён выбраў прыпаркаваныя машыны. Спачатку дасталося "Маздзе", на капоце, а потым і на даху якой раптоўна апынуўся спартсмен. Далей ён разышоўся больш: з "Мазды" пераскочыў на "Опель", затым — на "Вольва V40", з гэтага аўтамабіля — на "Рэно-Лагуну", пакідаючы ўвагнутасці на кузаве. Між іншым, акрабатычныя эцюды часам перарываліся падзеннем юнака на асфальт з-за выпітага спіртнога, але гэта яго не спыняла. У выніку такой своеасаблівай "трэніроўкі" чатыры аўтамабілі былі сур'ёзна пашкоджаны: урон ацэньваецца ў больш як 8,5 мільёна рублёў. У дачыненні да хлопца заведзена крымінальная справа, яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Ігар ГРЫШЫН. Курэнне і сумленне 5 мая ўвечары супрацоўнікі МНС выехалі на тэрміновы выклік: на балконе на 8-м паверсе дома на вуліцы Гогаля ў Магілёве вісіць на руках мужчына. З дапамогай аўталесвіцы выратавальнікі паспяхова знялі 31-гадовага мужчыну, які быў у нецвярозым стане. Ён патлумачыў, што курыў на балконе і пералез праз поручні, каб пераканацца, што выкінуты незатушаны акурак не трапіў на балкон суседзяў на ніжнім паверсе. Але сіл вярнуцца самастойна на свой балкон у сумленнага курыльшчыка не хапіла, давялося чакаць дапамогі. Ілона Іванова. Ляснічы і бабуля выдалі патроны Супрацоўнікам Лепельскага раённага аддзела ўнутраных спраў 35-гадовы ляснічы добраахвотна выдаў чатыры паляўнічыя патроны калібру 5,6 міліметра. А 77-гадовая жыхарка Глыбокага па добрай волі ўручыла міліцыянерам ажно 168 малакаліберных патронаў, якія належалі яе сваяку... І жыхар Віцебскага раёна "папоўніў калекцыю" аперацыі "Арсенал", здаўшы 12 патронаў калібру 7,62 міліметра. Падчас аперацыі "Арсенал" у Віцебскай вобласці фактычна штодня папаўняецца спіс здадзеных боепрыпасаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля в. Тамашоўка (Брэсцкі раён) у памежнай паласе былі затрыманы мясцовыя жыхары, якія не мелі дазволу на паляванне. Калі зрабілі агляд іх аўтамашын, то ў адным...
|
|