Пакурыў адзін дома
13.05.2011
—
ЧП
|
11 мая ўдзень загарэлася кватэра ў жылым доме на Дняпроўскім бульвары ў Магілёве. Гаспадар кватэры — 38-гадовы мужчына, які нідзе не працуе і жыве адзін. Супрацоўнікі МНС выратавалі яго, нягледзячы на агонь і шчыльнае задымленне, і перадалі медыкам, якія шпіталізавалі пацыента з атручэннем прадуктамі гарэння. У выніку пажару знішчана канапа і бялізна, закапціліся сцены. Мяркуемая прычына — неасцярожнасць пры курэнні. Ілона Іванова.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая ўдзень загарэлася кватэра ў жылым доме на Дняпроўскім бульвары ў Магілёве. Гаспадар кватэры — 38-гадовы мужчына, які нідзе не працуе і жыве адзін. |
|