Бензавоз перакуліўся
27.05.2011
—
ЧП
|
Каля 200 літраў дызельнага паліва выцекла на дарогу ля пасёлка Урыцкае пад Гомелем. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, машына ГАЗ-53 перакулілася днём. Адбылася ўцечка дызельнага паліва з гарлавіны бензавоза, які належыць ААТ "Гомельская птушкафабрыка". Кіроўца не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў абрыў шпількі задняга кола, у выніку чаго кіроўца не справіўся з аўто і аўтамабіль перакуліўся. Працаўнікі МНС хутка агарадзілі месца здарэння, стварылі паветрана-пенную падушку, а потым пры дапамозе аўтакрана паднялі машыну. Ірына АСТАШКЕВІЧ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 200 літраў дызельнага паліва выцекла на дарогу ля пасёлка Урыцкае пад Гомелем. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, машына ГАЗ-53... |
|