Падчас лабавога сутыкнення БМВ з грузавіком загінулі два чалавекі. 21.by

Падчас лабавога сутыкнення БМВ з грузавіком загінулі два чалавекі

27.05.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два пасажыры "БМВ Х5" загінулі падчас лабавога сутыкнення з грузавіком, які перавозіў бетонныя пліты, на трасе М1 у Барысаўскім раёне.

Як паведаміў "Звяздзе" старшы інспектар УДАІ МУС Аляксандр Бруй, ДТЗ адбылося 25 мая каля 6 гадзін раніцы на 459-м кіламетры трасы Брэст—Мінск—граніца РФ (М1). 42-гадовы кіроўца "БМВ Х5", які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, не справіўся з кіраваннем, перасёк раздзяляльную паласу, на высокай хуткасці выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там джып сутыкнуўся з грузавіком "Даймлер Крайслер 609Д", які перавозіў бетонныя пліты. У выніку лабавога сутыкнення на месцы здарэння загінулі двое пасажыраў БМВ — 37-гадовы мужчына і яго 28-гадовая жонка (абое грамадзяне Беларусі). Кіроўца БМВ з моцнымі траўмамі знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтральнай барысаўскай бальніцы, за яго жыццё змагаюцца ўрачы. 32-гадовы кіроўца грузавіка амаль не пацярпеў. Паводле папярэдніх высноў следчых, кіроўца БМВ не справіўся з кіраваннем. Пасажыры і кіроўца джыпа былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, аднак хуткасць была моцна перавышана.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два пасажыры "БМВ Х5" загінулі падчас лабавога сутыкнення з грузавіком, які перавозіў бетонныя пліты, на трасе М1 у Барысаўскім раёне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика