Па аўто давялося страляць...
04.06.2011
—
ЧП
|
Ноччу 3 чэрвеня для затрымання непаўналетняга кіроўцы ў Гродне прыйшлося выкарыстаць зброю. Вырашыўшы пакатацца па начным горадзе, ён скарыстаўся машынай сваёй маці. На перакрыжаванні вуліц Будзённага—Кірава 15-гадовы падлетак не спыніўся па загадзе асобнага спецыяльнага ўзвода "Дэльта" ДАІ УУС аблвыканкама. Ігнаруючы сігналізацыю патрульнага "Опеля", школьнік на "Фордзе" спрабаваў схавацца. Пры затрыманні паспрабаваў наехаць на інспектара. У двары дома па праспекце Касманаўтаў капітан міліцыі Генрых Гапонік быў вымушаны выкарыстаць табельны пісталет. Пасля двух папераджальных стрэлаў уверх, трэці ён зрабіў па пярэднім правым коле, аднак зламыснік з прабітай шынай працягваў рух. Разумеючы, што знікнуць на машыне не атрымаецца, ён выскачыў з салона і ўцёк. Нарад "Аховы" яго ўсё роўна затрымаў. Гора-кіроўцам аказаўся навучэнец адной са школ абласнога цэнтра, якому нават па ўзросце не дазволена кіраваць аўтамабілем. Алег Дук, старшы інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу 3 чэрвеня для затрымання непаўналетняга кіроўцы ў Гродне прыйшлося выкарыстаць зброю. Вырашыўшы пакатацца па начным горадзе, ён скарыстаўся машынай сваёй...
|
|