Уцякаў ад міліцыі, уцякаў ад выратавальнікаў. 21.by

Уцякаў ад міліцыі, уцякаў ад выратавальнікаў

08.06.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары на нумар 101 паступіла паведамленне, што ў кватэры жылога дома па вуліцы Я. Маўра, 9 у Мінску адчуваецца пах гару. Падраздзяленні МНС высветлілі, што гэта загарэлася ежа. Пажар хутка ліквідавалі, ніхто не пацярпеў. А затым...

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, менавіта ў гэты ж час паступіў званок ад дзяжурнага па ГУУС пра тое, што па праспекце Пушкіна, 41 малады чалавек, уцякаючы ад супрацоўнікаў міліцыі, залез на казырок 12 паверха. Неабходна дапамога: чалавека трэба зняць адтуль. Падраздзяленні МНС выехалі на названы адрас, дзе пры дапамозе аўталесак паспрабавалі папярэдзіць падзенне хлопца і зняць яго з вышыні... Уцякаючы ад выратавальнікаў па лесках, той нават не заўважыў, як трапіў у рукі работнікаў МНС і МУС, якія чакалі яго з боку балкона. "Каскадзёр" затрыманы, прычыны яго паводзін высвятляюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Заначавала на дачы...

Пажарныя прыехалі па выкліку ў дачны кааператыў каля вёскі Марозавічы Брэсцкага раёна. Калі ўтаймавалі агонь, што ахапіў адзін з дачных домікаў, знайшлі там цела жанчыны. Аказалася, што гэта 36-гадовая грамадзянская жонка сына гаспадара дачы. Па якой прычыне адбыўся пажар, чаму загінула жанчына, высвятляе зараз следства.

З дыпломам, сцізорыкам і Каранам

спрабаваў нелегальна перайсці мяжу грамадзянін Расіі. 34-гадовага чачэнца затрымалі брэсцкія памежнікі. У яго было зусім мала рэчаў: дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, компас, карта, сцізорык, мабільны тэлефон і галоўная кніга мусульманіна. З гэтым багажом ён меў намер трапіць у Польшчу, а там падацца ў Германію. Але пакуль што парушальніку свеціць толькі дэпартацыя на радзіму.

Яна СВЕТАВА.

Іншаземца аштрафавалі за алкаголь

Грамадзянін Літвы нелегальна вёз транзітам на аўто "Фальксваген" ажно 888 бутэлек алкаголю на суму звыш 6,8 мільёна рублёў. Спынілі аўто для дагляду супрацоўнікі ДАІ недалёка ад Віцебска на трасе Віцебск — Полацк. Паколькі суправаджальных дакументаў на транзітны груз "з градусам" не было, выпіўку часова канфіскавалі, пакуль кропку ў інцыдэнце паставяць у судзе. І вось пастановай суда Чыгуначнага раёна горада Віцебска грамадзяніна Літвы аштрафавалі на 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў), а спіртное канчаткова канфіскавалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Чалавечы чэрап плаваў у Шчары

Падчас купання ў рацэ Шчара каля вёскі Міцькавічы Слонімскага раёна мясцовым жыхаром быў знойдзены чалавечы чэрап. Мяркуецца, што гэта чэрап чалавека, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

Сяргей ЧЫГРЫН.

"Холадна" стала

На прапускным пункце "Мохра" пінскія памежнікі ў адной аўтамашыне, якая рухалася з Украіны, выявілі трыкатажныя вырабы, якія падлягалі дэклараванню.

Нашы грамадзяне афармляць вырабы адмовіліся, і аўтамашына ад'ехала на ўкраінскі бок. А неўзабаве да памежнікаў падышла дзяўчына. Пасажырка з ад'ехаўшай аўтамашыны стала неабдымнай. 25-гадовая жыхарка Іванава, нягледзячы на спякоту, нацягнула на сябе 80 блузак, жаночых і мужчынскіх куртак, кашуль, маек... Памежнікі пасажырку распранулі і тавар коштам 4,3 млн рублёў канфіскавалі.

Сымон Свістуновіч.

А ці патрэбна тая стрэльба?

Якія забавы ў сучасных беспрацоўных? Напрыклад, паляванне і рыбалка. Вось і 25-гадовы брастаўчанін, які нідзе не працуе, набыў новую паляўнічую стрэльбу, зарэгістраваў яе і накіраваўся ў лясны масіў каля вёскі Дубок прыстраляць зброю. А на наступны дзень яго знайшлі ў сем гадзін раніцы з цяжкім агнястрэльным раненнем нагі.

Як расказаў пацярпелы супрацоўнікам міліцыі, ён заблудзіўся ў лесе і, шукаючы дарогу, зачапіўся за корч і ўпаў. Пры падзенні выпадкова націснуў на курок, прагучаў стрэл. Як вынік, давядзецца доўга лячыцца.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары на нумар 101 паступіла паведамленне, што ў кватэры жылога дома па вуліцы Я. Маўра, 9 у Мінску адчуваецца пах гару. Падраздзяленні МНС высветлілі, што гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика