Уведзена забарона на наведванне лясоў
11.06.2011
—
ЧП
|
У сувязі з высокай пажарнай небяспекай у Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях (за выключэннем Мінскага раёна) ўведзена забарона на наведванне лясоў. Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у Віцебскай вобласці аналагічныя рашэнні прынятыя ў Полацкім і Віцебскім раёнах, у Магілёўскай — у Асіповіцкім, Клічаўскім і Чэрыкаўскім раёнах. У Гродзенскай вобласці пад забаронай наведвання лясоў пакуль толькі адзін раён — Слонімскі. Уведзена забарона і на ўезд аўтатранспарту ў лясныя масівы. Такія меры бяспекі ўведзены ў тых рэгіёнах, дзе сіноптыкі ўжо рэгіструюць чацвёрты і пяты класы пажарнай небяспекі. Увогуле зараз на палове тэрыторыі Беларусі назіраецца высокая пажарная небяспека. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў лясным фондзе Мінлясгаса зарэгістравана 236 пажараў на плошчы 86,82 гектара. На шчасце, пакуль у рэгіёнах краіны не было ніводнага верхавога пажару, пры якім лес гіне цалкам. Усе пажары, што ўзнікаюць, дзякуючы своечасоваму рэагаванню дзяржаўнай лясной аховы хутка лакалізуюцца і тушацца. У тых лясгасах, дзе рэгіструецца пяты, надзвычайны, клас пажарнай небяспекі, уведзена абавязковае кругласутачнае дзяжурства. Сяргей РАСОЛЬКА. Лес палаеЖыткавіцкія леснікі выклікалі пажарных і паведамілі пра ўзгаранне пчальніка на тэрыторыі Палянкаўскага лясніцтва. Полымя вельмі хутка ахапіла тэрыторыю і стала імгненна распаўсюджвацца, пагражаючы вёсцы. Нямнога заставалася, і лясны пажар мог стаць верхавым. На працягу чатырох гадзін больш за шэсцьдзясят чалавек — і выратавальнікі, і леснікі — вялі барацьбу са стыхіяй. У выніку пажар знішчыў лясны масіў на плошчы ў чатыры гектары. Амаль адначасова на сельгасугоддзях, арандаваных Жыткавіцкім маторабудаўнічым заводам ля вёскі Кольна, загарэлася трава. Полымя стала набліжацца да населенага пункта. Літаральна за секунды агнём было ахоплена два з паловай гектары. Толькі аператыўнае рэагаванне дазволіла не выйсці сітуацыі з-пад кантролю. Пажар ліквідаваны. А вось у вёсцы Стрэлічава Хойніцкага раёна згарэў сенасклад мясцовай гаспадаркі. Знішчана 65 тон сена ў рулонах сёлетняга ўкосу. Прычыны высвятляюцца. Ірына АСТАШКЕВІЧ. У Асіповічах уключылі "Сонца"У гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці з'явілася першая прадукцыя фабрыкі "Сонца", якая адкрыла ў раённым цэнтры Асіповічы вытворчасць бытавой хіміі. На прадпрыемстве пачалі з пральных парашкоў: новая лінія можа вырабляць да 5 тон прадукцыі штогадзіну. Пакупнікі цікавяцца прымальным коштам пральных парашкоў, якія, абяцаюць вытворцы, маюць еўрапейскую якасць. Далей у Асіповічах будуць вырабляць вадкія і сухія сродкі для мыцця тканін і посуду, для прыбірання дома і асабістай гігіены. Магутнасцяў хопіць не толькі для таго, каб задаволіць попыт мясцовых спажыўцоў, але і для экспарту прадукцыі ў краіны блізкага замежжа. Гэта сапраўды сур'ёзны праект: у арганізацыю вытворчасці ў Асіповічах інвеставана каля 30 мільёнаў долараў. Створана сотня новых працоўных месцаў. Ілона Іванова. Люлька захраслапаміж небам і зямлёй на ўзроўні сёмага паверха. Будаўнікам, якія фарбавалі фасад дома ў Мазыры, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Двух рабочых, якія знаходзіліся ў люльцы каленчатага пад'ёмніка, што па тэхнічных прычынах не мог апусціць прыстасаванне, здымалі з вышыні з дапамогай спецыяльнай пажарнай аўталесвіцы. Меддапамога эвакуяваным грамадзянам не спатрэбілася. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Калі рабіць няма чагоУ двары дома жыхаркі вёскі Олцень Столінскага раёна загарэўся хлеў. Падпальшчыка хутка затрымалі. Ім аказаўся 17-гадовы хлопец з гэтай жа вёскі, які не працуе і не вучыцца. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з высокай пажарнай небяспекай у Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях (за выключэннем Мінскага раёна) ўведзена забарона на наведванне лясоў.
|
|