З нажом на аўтамабілі. 21.by

З нажом на аўтамабілі

14.06.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 чэрвеня зранку нарад ДАІ спыніў "Фіят Дуката", вадзіцель якога прад'явіў дакументы на аўтамабіль і грамадзянскі пашпарт іншага чалавека. Ён патлумачыў, што стрыечны брат, маўляў, даў пакатацца. Праўда, чамусьці ў замку запальвання замест ключа быў нож!

Але на шкле, дарэчы, знайшлася аб'ява аб продажы аўтамабіля, гаспадар якога, як высветлілася, не толькі не меў стрыечнага брата, але і думаў, што яго "Фіят" спакойна начуе на паркоўцы каля гіпермаркета. Такім чынам, магіляўчанін даведаўся ад ДАІ не толькі пра згон свайго "Фіята", але ўжо і пра затрыманне злодзея (дарэчы, яшчэ і нецвярозага) з аўтамабілем.

У мужчыны, які ўжо раней быў асуджаны за згон транспарту, знайшлі таксама рэчы з іншых аўтамабіляў, узламаных у гэтую ж ноч. Паводле інфармацыі Магілёўскай ДАІ, сёлета ў Магілёве ўжо выкрылі 6 згоншчыкаў.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 чэрвеня зранку нарад ДАІ спыніў "Фіят Дуката", вадзіцель якога прад'явіў дакументы на аўтамабіль і грамадзянскі пашпарт іншага чалавека. Ён патлумачыў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика