У Магілёве сапёраў выклікалі ў царкву
21.06.2011 17:03
—
ЧП
|
У Магілёве сапёраў выклікалі ў царкву Нагодай стаў незвычайны падарунак праваслаўнаму храму Трох Святароў.
Яго ў мінулы чацвер зрабіў адзін з гараджан, піша газета “Вечерний Могилёв”. Пасля ранішняй службы невядомы мужчына паставіў перад панамаром царквы Аляксандрам вялікую спартыўную сумку. Ён сказаўшы, што гэта падарунак, і ўцёк. Панамара гэта насцярожыла, і ён звярнуўся ў міліцыю. Міліцыянты ачапілі тэрыторыю і выклікалі сапёраў. Незвычайны падарунак даследавалі спярша сабака, а потым сапёр. У сумцы апынуліся пяць новых абразоў і каля 30 кніг праваслаўнай тэматыкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагодай стаў незвычайны падарунак праваслаўнаму храму Трох Святароў. Яго ў мінулы чацвер зрабіў адзін з гараджан, піша газета “Вечерний Могилёв”. Пасля ранішняй... |
|