Разбіліся 15 Новенькіх легкавушак
28.06.2011
—
ЧП
|
Два тралы з аўтамабілямі сутыкнуліся на 594-м км трасы М1 Брэст—Масква пад Дуброўна (Віцебская вобласць), паведамілі БЕЛТА ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля пяці раніцы. Грузавы аўтамабіль "Сканія", на борце якога было сем легкавушак, стаяў на абочыне з-за паломкі. У гэты час у спадарожным напрамку рухаўся другі аўтамабіль "Сканія", які перавозіў восемь легкавых аўтамабіляў. Ён зачапіў бортам велікагруз, які стаяў на абочыне. У выніку машыны перавярнуліся. З 15 легкавых аўтамабіляў, паводле ацэнкі супрацоўнікаў ДАІ, толькі чатыры знаходзяцца ў адносна нармальным стане, астатнія рамонту не падлягаюць. Людзі не пацярпелі. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель другой машыны заснуў за рулём.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два тралы з аўтамабілямі сутыкнуліся на 594-м км трасы М1 Брэст—Масква пад Дуброўна (Віцебская вобласць), паведамілі БЕЛТА ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
|
|