Калі бензін дарагі,. 21.by

Калі бензін дарагі,

29.06.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

то многія аддаюць перавагу веласіпедам. Але знаходзяцца і тыя, хто квапіцца на чужыя двухколыя машыны. Так, усяго за паўдня 23 чэрвеня праваахоўнікі Брэстчыны распачалі справы аб крадзяжы чатырох веласіпедаў. З інтэрната медыкаў, што знаходзіцца ў раёне Брэсцкай абласной бальніцы, скралі новы веласіпед коштам каля мільёна рублёў у 38-гадовай медсястры. А ў Баранавічах жанчына пакінула свой ровар каля крамы па вуліцы Наканечнікава, выйшла з пакупкамі — а ехаць няма на чым. Тым часам другая жыхарка Баранавічаў заўважыла прапажу з кватэры дома па вуліцы Заслонава адразу двух дарожных веласіпедаў. У гэтым выпадку па гарачых слядах зладзеяў знайшлі: імі аказаліся 36-гадовы непрацуючы і 24-гадовы сарціроўшчык аднаго з прадпрыемстваў.

Яна СВЕТАВА.

Супрацоўнік ДАІ папаўся на хабары

Расследуецца крымінальная справа, заведзеная ў адносінах да супрацоўніка ДАІ, які ўзяў хабар ад нецвярозага кіроўцы.

Як паведаміў "Звяздзе" пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско, супрацоўнік дарожна-патрульнай службы ДАІ спыніў у Віцебску на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай аўто і адразу адчуў, што кіроўца "пад мухай". Вадзіцель прапанаваў "разысціся па-добраму". Даішнік і "дамовіўся" з кіроўцам — грамадзянінам Беларусі, што адпаведны пратакол за парушэнне складаць не будзе. За такую "паслугу" чалавек у форме патрабаваў ажно два мільёны рублёў. Маўляў, прывязі... Сума, якую прывёз кіроўца ў якасці хабару, міліцыянера не задаволіла. Сказаў, што мала, і патрабаваў прывезці яшчэ. Тады кіроўца паведаміў каму трэба.

Сёлета, паводле інфармацыі абласной пракуратуры, усяго ў адносінах да работнікаў міліцыі былі заведзены пакуль што чатыры крымінальныя справы. Для параўнання: летась было распачата 19 падобных крымінальных спраў.

Бабуля пакінула ключ ля дома

66-гадовая жыхарка вёскі Мерзлякова Лёзненскага раёна паведаміла ў міліцыю аб тым, што нехта знайшоў ключ ад дзвярэй дома, які яна пакінула ля дома ў вядомым ёй месцы, і скраў з дома больш 100 тысяч рублёў, прадукты харчавання і мабільны тэлефон. Ва ўчыненні крадзяжу падазраюць 38-гадовага беспрацоўнага жыхара іншай вёскі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
то многія аддаюць перавагу веласіпедам. Але знаходзяцца і тыя, хто квапіцца на чужыя двухколыя машыны. Так, усяго за паўдня 23 чэрвеня праваахоўнікі Брэстчыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика