Па шчасце — ва Украіну. 21.by

Па шчасце — ва Украіну

13.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На заставу Брэсцкай памежнай групы паступіў сігнал, і неўзабаве на месца парушэння прыбыў нарад, які на кантрольнай паласе выявіў сляды двух чалавек, што вялі ў бок дзяржаўнай мяжы.

З дапамогай службовага сабакі ўдалося затрымаць 2 грамадзян Расіі. Жыхары Пензы (22 і 24 гадоў) мелі пры сабе прадукты, мабільныя тэлефоны, плашч-палаткі...

Затрыманыя растлумачылі, што спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-ўкраінскую мяжу, каб знайсці лепшае жыццё ва Украіне.

Сымон Свістуновіч.

 

Таксіста выратаваў выпадак...

22-гадовы непрацоўны і 16-гадовы навучэнец ПТВ напалі з кухонным нажом на гродзенскага таксіста, які шпіталізаваны са шматлікімі раненнямі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Начныя пасажыры селі ў таксі на прывакзальнай плошчы абласнога цэнтра, каб паехаць на дачу за горадам. Па дарозе яны размаўлялі з кіроўцам пра цяжкасці яго прафесіі, цікавіліся заробкамі, а за вёскай Каробчыцы папрасілі звярнуць у лясны масіў. І тут жа пасажыр на заднім сядзенні, не чакаючы спынення машыны, накінуўся на таксіста з нажом. Іншамарка "Кія" ўрэзалася ў дрэва і заглухла, завязалася барацьба.

Мужчыну выратаваў выпадак: на шчасце, побач на дарозе аказаўся аўтамабіль, што выехаў з жылой забудовы, і акрываўленаму таксісту з крыкам аб дапамозе ўдалося выскачыць яму насустрач. А налётчыкі, зразумеўшы, што не здолеюць завалодаць машынай, схаваліся ў лесе. Неўзабаве яны былі затрыманы міліцыяй, заведзена крымінальная справа.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

Жанчыны не раз'ехаліся

Па галоўнай дарозе ў Баранавічах на аўтамабілі "Фальксваген Гольф" ехала беспрацоўная. На скрыжаванні вуліц Куйбышава і Лазо ёй не саступіла дарогу другая беспрацоўная, якая кіравала аўтамашынай "Фальксваген Транспарцёр".

У выніку парушальніца з пераломамі касцей галёнкі трапіла ў бальніцу.

Сымон Свістуновіч.

 
Вырошчваў каноплі ў гаражы   Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў чэрвені 1048 фактаў незаконных пасеваў маку і канопляў на плошчы больш як 560 тыс. кв. м. Вынішчана каля 42 т наркотыкаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, у першы летні месяц за незаконную рэалізацыю насення маку да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 25 асоб, складзена каля 500 пратаколаў. Так, супрацоўнікі Барысаўскага РАУС прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці беспрацоўную жанчыну, на прысядзібным участку якой расло каля 70 кг маку. А ў Любанскім раёне ўчастковы інспектар міліцыі на агародзе мясцовага жыхара, які таксама не працуе, знайшоў 55 кустоў канопляў вагой 10 кг. Наркарасліны знішчаны.

У цэлым за чэрвень выяўлены 404 злачынствы, звязаныя з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 347 асоб. Так, у Мінску на тэрыторыі ГБК "Курасоўшчына-1" супрацоўнікі ўпраўлення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі мінчаніна, які ў сваім гаражы арганізаваў лабараторыю па вырошчванні канопляў. Абсталяванне і 585 г высушанай марыхуаны канфіскаваныя.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На заставу Брэсцкай памежнай групы паступіў сігнал, і неўзабаве на месца парушэння прыбыў нарад, які на кантрольнай паласе выявіў сляды двух чалавек, што вялі ў бок...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика