Слаўгарад "прыпявае"
16.07.2011
—
ЧП
|
У Слаўгарадзе праходзіць абласны фестываль народнай прыпеўкі. З усёй Магілёўскай вобласці на свята з'ехаліся каля трох соцень выканаўцаў прыпевак. У пятніцу пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў раённым цэнтры самадзейныя артысты раз'ехаліся па вёсках, каб парадаваць сваёй творчасцю мясцовых жыхароў: вечаровыя канцэрты адбыліся ва ўсіх аграгарадках Слаўгарадскага раёна. Акрамя ўласна прыпевак, на фестывалі прэзентавалі народныя касцюмы і народныя музычныя інструменты. Прынамсі, на выставе можна было пабачыць рэканструяваны жаночы строй XVІІ стагоддзя і тульскі гармонік 1920 года. Лепшы выканаўца прыпевак на Слаўгарадскім фестывалі атрымае магчымасць выступіць на канцэрце міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер". Ілона Іванова. Залатыя ракі атрымалісяДва браканьеры, інжынер і слесар гаспадаркі "Вымна" Віцебскага раёна, папаліся інспектарам абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас лоўлі сеткамі. Карысталіся аж пяццю адразу. Акрамя таго, што такім чынам злавілі рыбу, дык яшчэ ж і больш за сорак ракаў. Як паведаміла "Звяздзе" Наталля Сеўрукова, памочнік пракурора Віцебскага раёна, суд прыгаварыў браканьераў да выплаты штрафу — па 100 базавых велічынь кожнаму (па 3,5 мільёна рублёў). Таксама яны мяркуюць разам кампенсаваць страту прыродзе — на суму звыш 2,3 мільёна. Ракаў так і не паелі і сетак пазбавіліся. Як і жадання карыстацца забароненымі прадметамі лоўлі ў будучыні. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Красці не збіраўся?20-гадовы жыхар Ганцавіч а 1 гадзіне ночы сеў у чужую "Аўдзі-100" і паехаў за 35 км у в. Чудзін. І хоць угоншчык і спрабаваў апраўдацца, маўляў, красці аўтамашыну не збіраўся, на яго завялі крымінальную справу. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слаўгарадзе праходзіць абласны фестываль народнай прыпеўкі. З усёй Магілёўскай вобласці на свята з'ехаліся каля трох соцень выканаўцаў прыпевак. У пятніцу...
|
|