"Гувернантка" стала сэкс-рабыняй. 21.by

"Гувернантка" стала сэкс-рабыняй

19.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзянін Літвы, які жыў у Віцебску, разам з дырэктарам літоўскага закрытага акцыянернага таварыства падманам уцягнулі ў сэкс-бізнэс жыхарку Віцебскага раёна, медыка, якая працавала ў пасялковым сацыяльным цэнтры. Жанчыне паабяцалі, што яна будзе працаваць гувернанткай у адной з краін Еўрасаюза, а насамрэч беларуска вымушана была аказваць інтымныя паслугі. У дачыненні да іншаземцаў заведзена крымінальная справа.

Як паведаміў "Звяздзе" Генадзь Дыско, пракурор Віцебскай вобласці, штогод колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сферы гандлю людзьмі павялічваецца. У прыватнасці, на Віцебшчыне пазалетась была заведзена ўсяго адна крымінальная справа, летась — 12, а сёлета за паўгода — ужо каля дваццаці. Вельмі часта ўчыняюцца злачынствы, звязаныя з гандлем людзьмі, калі дзяўчат вывозяць у мэтах сэксуальнай эксплуатацыі ў Маскву і гэтак далей.

Нядаўна вопыт пракуратуры Віцебскай вобласці ў гэтым пытанні вывучалі супрацоўнікі пракуратуры памежнай Пскоўскай вобласці. Як расказаў "Звяздзе" пракурор Пскоўскай вобласці Цімур Кебекаў, там вопыт беларускіх калег па прафілактыцы гэтых злачынстваў і іх раскрыцці ўяўляе для расіян вялікі інтарэс. Падчас рабочай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння і ў іншых пытаннях, у прыватнасці, па барацьбе з кантрабандай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Літвы, які жыў у Віцебску, разам з дырэктарам літоўскага закрытага акцыянернага таварыства падманам уцягнулі ў сэкс-бізнэс жыхарку Віцебскага раёна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика