Налавілі ракаў на крымінальную справу
19.07.2011
—
ЧП
|
Апошнім часам усё часцей прыходзяць паведамленні пра браканьерскую здабычу ракаў. Большасць такіх выпадкаў фіксуецца на Віцебшчыне. Вось і днямі супрацоўнікі Глыбоцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з работнікамі Пастаўскага Таварыства паляўнічых і рыбаловаў затрымалі двух жыхароў вёскі Палессе Пастаўскага раёна. Як паведаміў начальнік Глыбоцкай міжрайінспекцыі Аляксей Протас, месцічы ў забаронены перыяд браканьерскай прыладай — брэднем — вялі здабычу ракаў на вадасховішчы Старое Палессе. Акрамя 77 асобін рака вузкапалага ў сетку браканьераў папаліся шчупакі і лінь. Урон, нанесены прыродным рэсурсам, перавысіў 4 млн рублёў. Заведзена крымінальная справа. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам усё часцей прыходзяць паведамленні пра браканьерскую здабычу ракаў. Большасць такіх выпадкаў фіксуецца на Віцебшчыне.
|
|