Малога тапельца адшукалі праз 4 месяцы. 21.by

Малога тапельца адшукалі праз 4 месяцы

20.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб знайсці зніклых у Віцебску хлопчыкаў (адзін з іх нарадзіўся ў 2002 г., другі — у 2003 г.) больш за дзесяць разоў у паветра ўзнімаўся верталёт, даследавалася мясцовасць, вяліся планавыя пошукі не толькі ў мікрараёне, дзе пражывалі хлопчыкі, а таксама ў прыгарадных вёсках, дачных пасёлках, лясах.

Нагадаем, што з 24 сакавіка шукалі двух віцебскіх хлопчыкаў, якія, як паведамілі міліцыі бацькі, пасля заняткаў у гімназіі пайшлі гуляць і ўвечары не вярнуліся дамоў.

І вось цела аднаго з іх знайшлі ў Заходняй Дзвіне толькі 15 ліпеня падчас планавых пошукавых работ, якія праводзілі міліцыянеры і супрацоўнікі таварыства выратавання на водах. Адбылося гэта ў некалькіх кіламетрах уніз па цячэнні ад месца мяркуемага знікнення. Адной з версій іх знікнення была версія ўтаплення ў Заходняй Дзвіне падчас ледаходу.

Па прыкметах знойдзенае цела супадае з апісаннем аднаго з двух зніклых хлопчыкаў. Як расказалі "Звяздзе" ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, ідзе апазнанне цела. Па папярэдніх звестках, слядоў пабояў на целе няма.

Пошукі дзяцей не спыняліся пасля таго, як іх бацькі паведамілі ў міліцыю пра знікненне. Шукалі школьнікаў не толькі міліцыянеры. Мноства неабыякавых людзей таксама спрабавалі нейкім чынам дапамагчы. Адны шукалі хлопчыкаў разам з міліцыяй падчас даследавання мясцовасці, другія расклейвалі лістоўкі па горадзе з партрэтамі дзяцей і ўсёй неабходнай інфармацыяй, іншыя распаўсюджвалі фота і прыкметы на папулярных сайтах і ў сацыяльных сетках.

Пошукі другога хлопчыка працягваюцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб знайсці зніклых у Віцебску хлопчыкаў (адзін з іх нарадзіўся ў 2002 г., другі — у 2003 г.) больш за дзесяць разоў у паветра ўзнімаўся верталёт, даследавалася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика