Жыццё і хуткасць
21.07.2011
—
ЧП
|
10 чалавек загінулі на дарогах Магілёўскай вобласці за восем дзён, і яшчэ 24 чалавекі паранены. Па звестках Магілёўскай ДАІ, большая частка аўтааварый адбылася з-за перавышэння вадзіцелямі дазволенай хуткасці руху. У сувязі з павелічэннем колькасці аварый асабовы склад ДАІ пераведзены на ўзмоцнены рэжым службы. Да парушальнікаў правілаў дарожнага руху, нецвярозых вадзіцеляў і ліхачоў абяцаюць ужываць самыя жорсткія меры. У аддзяленні агітацыі і прапаганды Дзяржаўтаінспекцыі адзначаюць, што павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў. Уначы 18 ліпеня ў Магілёўскім раёне пад коламі "МАЗа" загінуў 43-гадовы веласіпедыст, а на наступную ноч у Быхаўскім раёне легкавы аўтамабіль насмерць збіў 21-гадовага веласіпедыста. Увогуле ў ліпені ўжо адбылося больш за 50 ДТЗ, у якіх 14 чалавек загінулі і 52 траўмаваны. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 чалавек загінулі на дарогах Магілёўскай вобласці за восем дзён, і яшчэ 24 чалавекі паранены. |
|