Пралічыўся. 21.by

Пралічыўся

26.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пільнасць беларускіх ахоўнікаў мяжы і мытнікаў на пункце пропуску «Новая Гута», што ў Гомельскім раёне, вырашыў праверыць грамадзянін Украіны, якi накiроўваўся ў краiну-суседку з Беларусi, падчас догляду яго аўтамабіля «аўдзі». У дарожнай сумцы ўкраінца былі знойдзены два пакункі вагой каля 15 грамаў з белым і карычневым рэчывам. Па прызнанні перавозчыка, змесціва пакетаў не што іншае, як наркотык.

Як паведаміў «Р» прэс-сакратар Гомельскай пагрангрупы Дзмітрый Уклейка, транспартны сродак часова дастаўлены на штрафстаянку ў пункце пропуску, а сам вадзіцель — у абласны цэнтр для разбору. Канчатковае заключэнне, што за рэчыва правозiў мужчына, дадуць у бліжэйшы час спецыялісты лабараторыі мытных расследаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украiнец вёз дадому 15 грамаў з белым і карычневым рэчывам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика