Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў
26.07.2011 17:59
—
ЧП
|
Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў Грузавік сутыкнуўся з таварным цягніком “Гродна-Баранавічы” на чыгуначным пераездзе ў Зэльвенскім раёне.
![]() 26-гадовы кіроўца аўто цудам выжыў. З шматлікімі ўдарамі, рванай ранай рукі ў шокавым стане яго змясцілі ў Ваўкавыскі шпіталь. Папярэдні дыягназ – пералом паяснічнага пазванка.Чаму кіроўца праігнараваў сігналы на пераездзе, высвятліць пакуль не ўяўляецца магчымым. Скарэжаны КаМАЗ даставалі з-пад колаў цягніка з дапамогай пагрузчыка Амкадор. У выніку гэтага ДТЗ быў затрыманы рух двух пасажырскіх цягнікоў – “Баранавічы-Гродна” больш чым на 2 гадзіны, “Ваўкавыск-Баранавічы” на гадзіну 50 хвілін і грузавы састаў “Баранавічы-Ваўкавыск” на паўтары гадзіны. Фота: ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузавік сутыкнуўся з таварным цягніком “Гродна-Баранавічы” на чыгуначным пераездзе ў Зэльвенскім раёне. У вёсцы Савічы на чыгуначным пераездзе кіроўца... |
|