Грузавік тараніў цягнік. 21.by

Грузавік тараніў цягнік

27.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтааварыі на чыгуначных пераездах на Гродзеншчыне адбываюцца рэдка. З пачатку года было здзейснена толькі адно такое ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Чарговае здарылася ў Зэльвенскім раёне: "КАМАЗ" урэзаўся ў цягнік.

Дваццацішасцігадовы вадзіцель машыны вёз асфальтабетон на будаўнічы аб'ект. У вёсцы Савічы на чыгуначным пераездзе ён праігнараваў светлавую і гукавую сігналізацыю. Адразу ўрэзаўшыся ў першы вагон, "КАМАЗ" у выніку апынуўся паміж дванаццатым і трынаццатым. Таварняк, што рухаўся з Ваўкавыска ў Баранавічы, паспеў праехаць ад месца сутыкнення каля двухсот метраў. Вадзіцель аўтамабіля цудам застаўся жывы. Са шматлікімі раненнямі ў шокавым стане ён змешчаны ў бальніцу. Затрымка ў руху цягнікоў перавысіла дзве гадзіны.

Алег Дук, старшы інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтааварыі на чыгуначных пераездах на Гродзеншчыне адбываюцца рэдка. З пачатку года было здзейснена толькі адно такое ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Чарговае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика