Сварка давяла да несапраўднага мініравання
28.07.2011
—
ЧП
|
У судзе будзе разбірацца ўчынак пенсіянера з Клімавічаў. За несапраўднае паведамленне пра мініраванне яму пагражае пакаранне да 5 гадоў зняволення. Напрыканцы мая, калі ў раённым цэнтры на беларуска-расійскім памежжы праходзіў міжнародны фестываль дзіцячай творчасці, 63-гадовы мясцовы жыхар паведаміў у міліцыю, што ў гарадскім парку рыхтуецца выбух, і нават назваў імя зламысніка. У той час у Клімавічах было шмат гасцей, а парк па традыцыі стаў цэнтральным месцам фестывальных падзей. Туды можна было прайсці толькі праз металадэтэктары, але, тым не менш, праваахоўныя службы яшчэ раз пільна праверылі парк і не знайшлі нічога падазронага. Затое аўтара ананімнага паведамлення ўстанавілі: мужчына спрабаваў зрабіць знаёмаму, з якім пасварыўся, буйную непрыемнасць. Але атрымалася, што зрабіў яе сабе сам. Алена Казлова. Без музыкізасталася моладзь Буда-Кашалёва. Невядомы вырваў дошкі ў аконным праёме дапаможнага памяшкання гарадской летняй танцпляцоўкі, дзе захоўвалася музычнае абсталяванне. Злодзей выкраў мікшэрны пульт "MG 1616 FX YAMAXA", узмацняльнік магутнасці 2500 w, акустычную сістэму, страбаскоп-1500, светлавыя прыборы, DVD-прайгравальнік і іншае. Агульны кошт здабычы "аматара музыкі" — каля Br4 млн. Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У судзе будзе разбірацца ўчынак пенсіянера з Клімавічаў. За несапраўднае паведамленне пра мініраванне яму пагражае пакаранне да 5 гадоў зняволення.
|
|