"Металашукальнікі" побач
28.07.2011
—
ЧП
|
7 чыгунных пліт ад прыватнага дома ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна выкраў невядомы ноччу. А вось вартаўнік КСУП "Звязда" Чачэрскага раёна не стаў чакаць цемры. З трактара МТЗ-82 у вёсцы Нісімкавічы днём грамадзянін зняў задні мост, прычыніўшы шкоду на суму каля Br1 млн. У вёсцы Меркулавічы таго ж раёна мясцовы жыхар спакусіўся на маёмасць 78-гадовай суседкі. З яе веранды мужчына цягнуў алюмініевы бітон ёмістасцю 38 літраў. Нягледзячы на патрабаванні гаспадыні паставіць бітон на месца, 60-гадовы грамадзянін з выкрадзеным з месца здарэння знік і схаваўся. Тым не менш, яго затрымала міліцыя. Яна ж пакуль шукае яшчэ аднаго зборшчыка металалому, які зняў электрарухавік з ліфта шматпавярховага дома ў Светлагорску. Ірына АСТАШКЕВІЧ. "Металашукальнікі" побач7 чыгунных пліт ад прыватнага дома ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна выкраў невядомы ноччу. А вось вартаўнік КСУП "Звязда" Чачэрскага раёна не стаў чакаць цемры. З трактара МТЗ-82 у вёсцы Нісімкавічы днём грамадзянін зняў задні мост, прычыніўшы шкоду на суму каля Br1 млн. У вёсцы Меркулавічы таго ж раёна мясцовы жыхар спакусіўся на маёмасць 78-гадовай суседкі. З яе веранды мужчына цягнуў алюмініевы бітон ёмістасцю 38 літраў. Нягледзячы на патрабаванні гаспадыні паставіць бітон на месца, 60-гадовы грамадзянін з выкрадзеным з месца здарэння знік і схаваўся. Тым не менш, яго затрымала міліцыя. Яна ж пакуль шукае яшчэ аднаго зборшчыка металалому, які зняў электрарухавік з ліфта шматпавярховага дома ў Светлагорску. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 чыгунных пліт ад прыватнага дома ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна выкраў невядомы ноччу. А вось вартаўнік КСУП "Звязда" Чачэрскага раёна не стаў чакаць...
|
|