Аварыя з удзелам пяці аўто
05.08.2011
—
ЧП
|
На трасе Брэст—Мінск недалёка ад вёскі Каўпеніца Баранавіцкага раёна адбылася аварыя, у якую трапіла адразу пяць аўтамашын. 26-гадовы жыхар Баранавіч, які рухаўся ў бок Брэста, не разлічыў дыстанцыю і ўрэзаўся ў спадарожную машыну "Шкода". Ад удару "Шкоду" занесла на ўзбочыну, там яна пратараніла яшчэ тры машыны. Гэта былі аўтамабілі рыбакоў, што вудзілі рыбу ў возеры непадалёку. Яны, дарэчы, не мелі права пакідаць тут свае машыны. У выніку ДТЗ пацярпелі двое: вадзіцель "Шкоды" і жыхар Гродзенскай вобласці, які стаяў ля прыпаркаваных машын. Абодва дастаўлены ў бальніцу. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трасе Брэст—Мінск недалёка ад вёскі Каўпеніца Баранавіцкага раёна адбылася аварыя, у якую трапіла адразу пяць аўтамашын.
|
|