Грузавік спыніўся ў... агародзе
09.08.2011
—
ЧП
|
Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, гэта здарылася ў нядзелю ў пасёлку Пагранічны Бераставіцкага раёна. Кіроўца аўтапоезда "Івека", рухаючыся з боку дзяржаўнай мяжы, паехаў на чырвоны сігнал светлафора і на цэнтральным перакрыжаванні не разышоўся з трактарам "МТЗ", які перавозіў збожжа. Ад удару трактарны прычэп перакуліўся, а грузавік, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, знёс знак "Пешаходны пераход", агароджу і спыніўся ў агародзе адной з сядзібаў. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўца аўтапоезда "Івека", рухаючыся з боку дзяржаўнай мяжы, паехаў на чырвоны сігнал светлафора і на цэнтральным перакрыжаванні не разышоўся з трактарам...
|
|