ДАІ знайшла кіроўцу, які насмерць збіў пешахода. 21.by

ДАІ знайшла кіроўцу, які насмерць збіў пешахода

09.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 жніўня ў Мінску каля 23 гадзін 45 хвілін невядомы кіроўца на неўстаноўленым аўтамабілі (мяркуецца, што гэта "БМВ" 5-й серыі) без рэгістрацыйных знакаў здзейсніў наезд на пешахода-мужчыну 1983 г.н., які пераходзіў вуліцу на зялёны сігнал святлафора. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход загінуў на месцы. Здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага (аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Ляшчынскага ў кірунку вуліцы Лабанка) насупраць дома № 72.

Як паведамілі ўчора ў ДАІ Мінгарвыканкама, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў кіроўца быў знойдзены. Ім аказаўся 22-гадовы мужчына, які прызнаўся ў здзейсненым.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 жніўня ў Мінску каля 23 гадзін 45 хвілін невядомы кіроўца на неўстаноўленым аўтамабілі (мяркуецца, што гэта "БМВ" 5-й серыі) без рэгістрацыйных знакаў здзейсніў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика