"Залатая" жанчына. 21.by

"Залатая" жанчына

10.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрымальная жыхарка Віцебшчыны на працягу шасці гадоў незаконна займалася продажам землякам ювелірных вырабаў, якія прывозіла з-за мяжы.

Як паведамілі "Звяздзе" ў следчым упраўленні папярэдняга расследавання Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, высветлена, што па золата, адзенне, прадукты харчавання наша "ювелірка" ездзіла ў польскі горад Беласток. Потым прадавала ўсё гэта ў нас.

Такім чынам гэтая "залатая" ў ліку іншага рэалізавала больш за трыццаць залатых упрыгожанняў: бранзалеткі, пярсцёнкі і інш. Пры гэтым падманвала даверлівых пакупнікоў. Потым высветлілася, што так званая залатая проба — 585, якая была ўказана на вырабах, не зусім адпавядае рэчаіснасці. Пакупнікоў, дарэчы, чамусьці не цікавіла, чаму на тых жа бранзалетках, напрыклад, няма іншых спецыяльных адзнак: айчыннага дзяржаўнага прабірнага нагляду і шыфру прадпрыемства, дзе вырабілі. Чамусьці не хвалявала суграмадзян і тое, што фактычна гандлярка дзейнічала падпольна — не мела адпаведных дакументаў, якія маглі б пацвердзіць яе права займацца рэалізацыяй ювелірных вырабаў.

А навошта? Цэны параўнальна нізкія, ды і ў растэрміноўку можна купіць "нешта залатое".

Настолькі "залатая жанчына" была ўпэўненая, што яе не пакараюць, што прыходзіла туды, дзе працуюць патэнцыйныя кліенткі, і прэзентавала тавары. І заказы прымала: што прывезці ў наступны раз, у якой колькасці. Каб "падстрахавацца", інструктавала пакупніц, каб тыя лішняе нікому не гаварылі. Але ж гэта ёй не дапамагло. Адпаведная крымінальная справа ўжо накіраваная ў суд. Між іншым, незаконна купленыя залатыя вырабы канфіскуюцца, што і зроблена ў гэтым канкрэтным выпадку.

Падманваў і футбалістаў

Раней чатыры разы судзімы за махлярства малады жыхар Віцебска зарабіў каля 327,5 мільёна рублёў на падмане даверлівых ахвотных купіць за мяжой аўто, знайсці ў Еўрасаюзе працу. Сярод іншага займаўся і тым, што абяцаў футбалістам "пробы" іх сіл у заходніх клубах з далейшым працаўладкаваннем. Свае паслугі хітрэц рэкламаваў праз інтэрнэт.

Вось некалькі прыкладаў падману. Чатыры кіроўцы заплацілі па 385 еўра кожны за магчымасць працаваць за мяжой. Тыя, хто марыў аб аўтамабілях, даверылі злодзею 1,5 і 4,4 тысячы долараў.

Самае цікавае, як злодзей падманваў футбалістаў. Тры футбалісты заплацілі за паслугі махляра па 540 еўра. Папаўся на вуду і адзін футбольны агент, які купіўся на абяцанне прыстроіць у нямецкі клуб тых футбалістаў, інтарэсы якіх агент прадстаўляў.

Як паведаміла "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Ірына Таўтын, прыгаворам суда махляр пазбаўлены волі тэрмінам на 7 гадоў і адзін месяц з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Маёмасць махляра канфіскавалі. Акрамя ўсяго іншага, яго абавязалі кампенсаваць тым, каго ён падмануў, матэрыяльныя і маральныя страты.

Канфіскавалі ў яго і аўто "Лексус", 11,4 тысячы долараў, 3,7 тысячы еўра, мабільныя тэлефоны і іншае.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальная жыхарка Віцебшчыны на працягу шасці гадоў незаконна займалася продажам землякам ювелірных вырабаў, якія прывозіла з-за мяжы. Як паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика