Фура сутыкнулася з гужавой павозкай. 21.by

Фура сутыкнулася з гужавой павозкай

11.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Смаргонскім раёне фура здзейсніла наезд на гужавую павозку, у выніку чаго два чалавекі загінулі.

9 жніўня каля 22 гадзін 46-гадовы кіроўца грузавога "Вольва FH12" з паўпрычэпам з літоўскімі нумарамі здзейсніў наезд на гужавую павозку, якая рухалася ў спадарожным кірунку па паласе руху грузавога аўтамабіля. ДТЗ адбылося на 101-м кіламетры аўтадарогі Лынтулы—Свір—Смаргонь—Гальшаны ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. У выніку 55-гадовы кіроўца гужавой павозкі і 32-гадовы пасажыр загінулі на месцы, яшчэ адзін пасажыр 1980 г.н. атрымаў раненні і быў шпіталізаваны. Паведамляецца, што ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак, а на павозцы не было святлоадбівальных элементаў.

Алена КРАВЕЦ.

За браканьерства — арышт аўтамабіля

Суд Бярэзінскага раёна прызначыў пакаранне двум браканьерам за незаконную здабычу рыбы забароненымі прыладамі і нанясенне навакольнаму асяроддзю шкоды ў буйным памеры: штраф у памеры 3,5 мільёна рублёў кожнаму.

Шкоду ў памеры больш за 2,5 мільёна рублёў парушальнікі аплацілі добраахвотна яшчэ да суда. Аднак для забеспячэння выплаты штрафу быў накладзены арышт на легкавы аўтамабіль, які належаў аднаму з браканьераў.

Суд Пастаўскага раёна за падобныя дзеянні, здзейсненыя да таго ж у перыяд забароны на лоўлю рыбы, пакараў браканьера абмежаваннем свабоды тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з выкарыстаннем прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства. А таксама спагнаў нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду ў памеры амаль 2 мільёнаў рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Камп'ютарная тэхніка пад арыштам

Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, скіраваных на абарону эканамічных інтарэсаў краін-удзельніц Мытнага саюза, Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўны мытны камітэт спынілі спробу міжнароднай злачыннай групы арганізаваць кантрабандны канал дастаўкі ў Беларусь буйных партый камп'ютарнай тэхнікі і іншых тавараў, якія прызначаліся для ўцягвання ў незаконнае эканамічнае абарачэнне.

Як паведамляюць у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, папярэдні кошт партыі камп'ютарнай тэхнікі склаў звыш 1 млрд рублёў. У складскіх памяшканнях, арэндаваных асобамі, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, выяўлены аналагічныя тавары без дакументальнага пацвярджэння законнасці іх увозу на тэрыторыю Мытнага саюза на суму звыш 2 млрд 500 млн рублёў. На партыю камп'ютарнай тэхнікі накладзены арышт, праводзіцца праверка.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргонскім раёне фура здзейсніла наезд на гужавую павозку, у выніку чаго два чалавекі загінулі. 9 жніўня каля 22 гадзін 46-гадовы кіроўца грузавога "Вольва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика