Пажары па адным "сцэнары". 21.by

Пажары па адным "сцэнары"

12.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двойчы за ноч сталічныя выратавальнікі выязджалі на пажары, дзе ратавалі людзей, курэнне якіх у нецвярозым стане і стала прычынай пажару. У абодвух выпадках "біць у званы" пачыналі суседзі.

У першым выпадку пра пажар у кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома па вуліцы Клумава паведамілі ў 1.23. На месцы высветлілася, што загарэліся пасцельныя рэчы ў жылым пакоі двухпакаёўкі, якая належала пенсіянерцы, інваліду першай групы па апорна-рухальным апараце. З кватэры выратаваны непрацуючы сын гаспадыні 1957 года нараджэння. У стане ап'янення і з дыягназам "атручэнне" ён быў шпіталізаваны. Па словах суседзяў, мужчына "злоўжываў".

Пазней быў званок у 4.04. На гэты раз бяда здарылася ў кватэры на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага дома па вуліцы Вадалажскай. "Сцэнар" быў аналагічны вышэйапісанаму: загарэліся пасцельныя рэчы, гаспадар кватэры — непрацуючы 1963 года нараджэння — злоўжываў спіртнымі напоямі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двойчы за ноч сталічныя выратавальнікі выязджалі на пажары, дзе ратавалі людзей, курэнне якіх у нецвярозым стане і стала прычынай пажару. У абодвух выпадках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика